26 студзеня а 19:00 у Доме настаўніка (Vilniaus g. 39) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя кнігі пра каханне і жыццё Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, і яго першай жонкі Лідзіі Кармальскай.
У канцэрце возьме ўдзел саліст групы экс-“Песняры” Ян Жэнчак. Ён выканае беларускія народныя песні ў апрацоўцы Мулявіна “Ой, рана на Йвана”, “Як я ехаў да яе”, “Касіў Ясь канюшыну”, а таксама шлягеры “Песняроў”, такія як “Александрына”, “Завушніцы”, “Будачнік”, “Алеся”, “Вераніка” і іншыя вядомыя творы з рэпертуару “Песняроў”. Чытаць далей «У Вільні пройдзе канцэрт, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну»

6 студзеня ў Доме нацыянальных аб’яднанняў Беларускі клуб “Сябрына” правёў калядную вечарыну.
9 снежня ў віленскім клубе “Сябрына” прайшла літаратурна -музычная вечарына: свае вершы чытаў і спяваў Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне арганізавалі прадстаўнікі трыа “ТоnqiXod” з Мінска Максім Субач (клавішы, вакал) і Ўладзімір Лянкевіч (гітара, вакал).
У лістападзе ў Вільні праходзілі Скарынаўскія чытанні “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі нацаркоўнаславянскай мове, набліжанай да тагачаснай жывой русінскай (старой беларускай) мовы. Чытанні сабралі тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці.
9 лістапада 2017 г. у 11:30 на вул.Траку,1 (з боку вул. Піліма) адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Мерапрыемства прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта.
8 лістапада ў 17:00 у выставачнай зале Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы адкрыецца выстава “Марк Шагал. Пачатак”, прысвечаная аднайменнаму беларускаму мультфільму. Выстава падрыхтаваная супрацоўнікамі Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Асаблівасцю адкрыцця выставы ў Вільні стане выступленне мастака-пастаноўшчыка мультфільма Алы Мацюшэўскай і прэм’ерны паказ з субцітрамі на літоўскай мове.
Да ведама тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, у тым ліку “Кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага” і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці, паведамляем, што 15-18 лістапада ў Вільні адбудуцца чарговыя Скарынаўскія чытанні, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі на старой усходнеславянскай мове. Прыняць удзел у Скарынаўскіх чытаннях можа любы жадаючы.
У Віленскім Доме нацыянальных згуртаванняў праходзіць выстава, прысвечаная 500-годдзю Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынай.