Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Праграма мерапрыемстваў

16-18 лістапада ў Вільні пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці асветніка і
першадрукара Францыска Скарыны.

Праграма мерапрыемстваў: Чытаць далей «Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Праграма мерапрыемстваў»

Спектакль Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” у Вільні

З 18 па 21 кастрычніка ў Вільні адбудзецца Міжнародны тэатральны Фестываль “Вільнюская рампа – 2018”, арганізаваны Асацыяцыяй “Вильнюсское объединение театров “Зеленый Фонарь”. У межах фестывалю 20 кастрычніка а 12 гадзіне на сцэне Рускага драматычнага тэатра адбудзецца паказ пластычнага спектакля “Понеже от прирожения” Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” (г. Полацк, Белаурсь).

Спектакль прысвечаны Францыску Скарыне.

Уваход вольны.
Чытаць далей «Спектакль Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” у Вільні»

У Вільні пакажуць фільм Алеся Адамовіча “Ідзі і глядзі”

Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што заўтра – 3 жніўня – спаўняецца роўна 92 гады, як нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар, член Саюзу пісьменнікаў СССР (з 1957 г.), член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989 г.) Алесь Адамовіч, а 22 сакавіка б. г. споўнілася 75 гадоў Хатынскай трагедыі. Чытаць далей «У Вільні пакажуць фільм Алеся Адамовіча “Ідзі і глядзі”»

Памерла Вера Віршычэне

23 ліпеня, на 76-м годзе жыцця адыйшла ў лепшы свет шматгадовая сябра Рады Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні Вера Віршычэне.
Труна з целам нябожчыцы будзе выстаўлена сёння – 26 ліпеня а 16:00 – у 7-й зале Палаца рытуальных паслуг “Ritualas” на вуліцы Аланду 22.
Паховіны адбудуцца у пятніцу – 27 ліпеня.
Вынас труны з целам нябожчыца мае адбыцца а 14:00 гадзіне.

Вечарына: З кнігай па літаратурнай Еўропе: след у Вільні

7 жніўня а 18:00 у панадворку бібліятэкі імя Адама Міцкевіча на вуліцы Траку ў Вільні адбудзецца Вечар, прысвечаны Беларусі (а дакладней следу, пакінутаму ў Вільні беларускімі літаратарамі), падчас якога прагучаць па-літоўску і па-беларуску некаторыя вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Наталлі Арсенневай, Максіма Танка, а таксама вершы сучасных беларускіх паэтаў, якія зараз жывуць у Вільні, у іх аўтарскім прачытанні. Беларускі вечар – адзін з этапаў праекта „Su knyga per literatūrinę Europą: pėdsakai Vilniuje“ (“З кнігай па літаратурнай Еўропе: след у Вільні”). Чытаць далей «Вечарына: З кнігай па літаратурнай Еўропе: след у Вільні»

Клуб “Сябрына” запрашае на “Купалле”

Беларускі клуб “Сябрына” запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў крыху спозненым, але ад гэтага не менш жаданым, беларускім народным свяце “Купалле”. Чытаць далей «Клуб “Сябрына” запрашае на “Купалле”»

Беларускі куток у павільёне нацыянальных аб’яднанняў падчас адкрыцця “Свята песні” “Vardan tos…” (“У імя той…”)

Ля стала з вырабамі народнага майстра Беларусі па пляценні з саломкі Валянціны
Вільеўны Віннічак

Чытаць далей «Беларускі куток у павільёне нацыянальных аб’яднанняў падчас адкрыцця “Свята песні” “Vardan tos…” (“У імя той…”)»

Адкрыццё Свята песні „Vardan tos…“ (“У імя той…”)

1 ліпеня а 12:00 на плошчы Сіманаса Даўкантаса (насупраць Прэзідэнтуры Літоўскай Рэспублікі) адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Свята песні „Vardan tos…“ (“У імя той…”), у якім, у ліку іншых нацыянальных аб’яднанняў, бяруць удзел і прадстаўнікі беларусаў Літвы. Чытаць далей «Адкрыццё Свята песні „Vardan tos…“ (“У імя той…”)»