Свята мёду і раслін “Медуніца”

У суботу – 26 жніўня – пад дахам Дома нацыянальных об’яднанняў адбудзецца Свята мёду і раслін “Медуніца” (Зельная/Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы), пад час якога можна будзе не толькі пачаставацца, але й набыць добрага высокаякаснага мёду, выпіць кубачак настоенай на зёлках гарбаты, пачуць шмат цікавага і карыснага.

Пачатак а 15:00.

Шчыра запрашаем!

Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”

Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.

Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.

Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»

Вечар беларускай паэзіі, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі

25 Сакавіка ў Доме сігнатараў Літвы (Pilies g. 26, Vilnius) адбудзецца Вечар беларускай паэзіі, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі – Дню Волі.

Пачатак а 18:00.

Больш інфармацыі чытайце тут.

Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”

Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 11 верасня 2021 г.  а 14:00 – у Доме нацыянальных аб’яднанняў (вул. Раўгіклас, 25, ІІ паверх) адбудзецца прэзентацыя кніжкі беларускай паэтэсы Літвы Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”, падчас якой вершы прагучаць не толькі па-беларуску, але і ў перакладзе іх на літоўскую і польскую мовы (перакладчыкі і выканаўцы сваіх перакладаў Альма Лапінскене і Аляксандар Снежка).

Вершы, якія прагучаць падчас прэзентацыі, тэматычна звязаны з Літвой і яе сталіцай Вільняй.

Чытаць далей «Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”»

Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”

Да ўвагі наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 14 жніўня 2021 года – у Святліцы Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, I aukštas) мае адбыцца майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”. Чытаць далей «Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”»

5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”

5 ліпеня 2021 г. – у панядзелак – пад эгідай міжнароднага фестывалю паэзіі “Poezijos pavasaris 2021“ (“Вясна паэзіі 2021”), які штогод арганізоўваецца Саюзам пісьменнікаў Літвы і Клубам пісьменнікаў, у скверы Мілды на Звярынцы (на рагу вуліц Kęstučio i Liubarto) адбудуцца паэтычныя чытанні пад назвай „Baltarusių poetai grįžta į Žvėryną“ (“Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”). Чытаць далей «5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”»

«Сябрына» запрашае на святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай

Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў нядзелю – 16-га жніўня 2020 г. – пад дахам Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны (Sietyno g. 21, Vilnius, autobusų/troleibusų stotelė „Karoliniškės“) мае адбыцца першае ў гісторыі клуба святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай, падчас якога Вы зможаце азнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтых святаў, існуючымі звычаямі ды традыцыямі, даведаецеся шмат цікавага і незвычайнага. Як пра лекавыя травы, так і пра прадукты пчалярства. Зможаце паласавацца свежай, настоенай на мясцовых травах (зёлках) духмянай гарбатай з мёдам, прасякнуцца жыццёвай энергіяй і добрым настроем. 

А дапамогуць нам у гэтым вядомая ў Літве траўніца, былая настаўніца і дырэктарка гімназіі Галіна Сівалава і пчаляр Барыс Шандроха.

Пачатак а 13:00 гадзіне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +370 635 99979

Шчыра запрашаем!