Па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва (2011 год) у Літве жыве крыху болей за 36 тыс. беларусаў. Гэта тыя жыхары краіны, што, з’яўляючыся грамадзянамі Літвы, у душы застаюцца беларусамі. Каб не згубіцца сярод іншых нацыянальнасцяў, не страціць сябе, захаваць сваю мову, культуру, традыцыі, многія з іх аб’ядноўваюцца ў нацыянальныя суполкі ды арганізацыі. Менавіта дзякуючы іх дзейнасці мы можам даведацца пра жыццё беларусаў у Літве.
Першай беларускай грамадскай арганізацыяй, заснаванай у Вільні пасля 1940 года, была “Сябрына”. Сёлета клуб адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Чытаць далей «Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні святкуе юбілей»