
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Віленскі гарадскі беларускі клуб
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем 🐻 (а, мабыць, і не з адным😉), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне ад юных выканаўцаў, а таксама паслухаць сапраўдныя харавыя варыянты калядных песень на некалькіх мовах!
❄️ Выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”.
⏰ Пачатак а 12:00.
💶 Уваход: бескаштоўны
📍Адрас: Raugyklos, 25
Шчыра запрашаем адзначыць зімовае сонцастаенне разам з намі!
Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»
У нядзелю – 21 сакавіка 2021 года – споўніўся роўна 181 год, як у фальварку Свіраны Віленскай губерні, у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў нарадзіўся і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў рымска-каталіцкім касцёле ў Рукойнях будучы ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг., абаронца пакрыўджаных і бяздольных, адвакат, грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак-Бенядзікт Багушэвіч (ён жа “Мацей Бурачок” і “Сымон Рэўка з-пад Барысава”). Чытаць далей «21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча»
27 чэрвеня віленскі клуб “Сябрына” святкаваў Купалле.
Вэрнісаж сталічнага мастака Зьміцера Яфрэменкава пад назоваю “Старая Вільня” прайшоў напачатку чэрвеня ў Віленскім Доме нацыянальных суполак. Чытаць далей «Манахромная Вільня»
У лістападзе ў Вільні праходзілі Скарынаўскія чытанні “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі нацаркоўнаславянскай мове, набліжанай да тагачаснай жывой русінскай (старой беларускай) мовы. Чытанні сабралі тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці. Чытаць далей «Скарынаўскія чытанні-2017 у Вільні»
Дэгустацыі беларускай кухні “Веліч смаку!”, першая спроба арганізаваць якую адбылася сёлета 27 красавіка пад дахам Дома нацыянальных згуртаванняў.