Адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу

9 лістапада 2017 г. у 11:30 на вул.Траку,1 (з боку вул. Піліма) адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Мерапрыемства прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта.

Дошка будзе ўсталявана на будынку факультэта крэатыўнай індустрыі Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедыміна. Менавіта ў гэтым месцы ў 1907 годзе знаходзілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша ніва”, дзе ў якасці загадчыка літаратурным аддзелам працаваў Я.Колас.