У клубе “Сябрына” прайшла сустрэча з Андрэем Хадановічам

9 снежня ў віленскім клубе “Сябрына” прайшла літаратурна -музычная вечарына: свае вершы чытаў і спяваў Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне арганізавалі прадстаўнікі трыа “ТоnqiXod” з Мінска Максім Субач (клавішы, вакал) і Ўладзімір Лянкевіч (гітара, вакал).Андрэй Хадановіч – вядомы беларускі паэт, перакладчык, філолаг, лаўрэат прэміі ”Залаты апостраф” (2007) і прэміі імя Карласа Шэрмана (2017).   Аўтар кніг паэзіі “Старыя вершы”, “Лісты з-пад коўдры”, “Землякі, альбо Беларускія лімерыкі”, “Сто лі100ў на tut.by”, “Берлібры”, “Несіметрычныя сны”, кнігі для дзяцей “Нататкі таткі”.

На сустрэчы Андрэй многа спяваў са сваіх перакладаў і вершаў:


Чытаў Анрэй Хадановіч і вершы з кнігі “Нататкі таткі”, якая стала лаўрэаткай прэміі “Кніга году-2016”. Кніга, як прызнаўся аўтар, пісалася “на калене” – тата быў у захапленні ад сваёй малой дачушкі – Алены Хадановіч.

Андрэй Хадановіч чытае верш “Чаму агуркі калючыя” з кнігі “Нататкі таткі”:


Андрэй Хадановіч прывёз на сустрэчу ў Вільню некалькі кніг  з серыі “Паэты планеты” – яе прыдумала і выдае каманда перакладчыка і выдаўца Зміцера Коласа. Цягам года выйшла ўжо 33 кнігі. Сярод перакладзеных класікаў – і Сапфо, і Пятрарка, і Шэкспір, і класікі 20-га стагоддзя.  Ёсць і беларускія прозвішчы. А сярод жывых аўтараў – Алесь Разанаў.

Напрыканцы сустрэчы Андрэй Хадановіч падараваў клубу “Сябрына” сваю кнігу “Лісты з-пад Коўдры” і некалькі кніг з серыі “Паэты планеты”, а менавіта:
Рыгор Барадулін, “Перавыбранае”, 2017 г.;
Ўільям Бвтлер Ейтс, “Выбраныя вершы”, 2017г.;
Юлі Таўбін, “Выбранае”, 2017г.

Поўны спіс кніг, што захоўваюцца ў бібліятэцы “Сябрыны” і якія можна браць для чытання, глядзіце ў раздзеле “Бібліятэка”.

Сустрэча была прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.