У Вільні можна пабачыць “Малую падарожную кніжку” Францыска Скарыны

“Малую падарожную кніжку” можна пабачыць у Вільні на выставе “Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”, якая адкрылася 4 траўня ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі.
Акрамя “Малой падарожнай кніжкі” на выставе можна пабачыць “Кнігу Іова”, выдадзеную Скарынам у 1517 годзе. “Кніга Іова” захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Чытаць далей «У Вільні можна пабачыць “Малую падарожную кніжку” Францыска Скарыны»

Дэгустацыя беларускай кухні “Веліч смаку!”

Дэгустацыі беларускай кухні “Веліч смаку!”, першая спроба арганізаваць якую адбылася сёлета 27 красавіка пад дахам Дома нацыянальных згуртаванняў.

Чытаць далей «Дэгустацыя беларускай кухні “Веліч смаку!”»

Скарынаўскія чытанні ў Вільні

18-19 лістапада 2016 г. Беларускі клуб «Сябрына», Інстытут літоўскай мовы і Асацыяцыя беларусістаў Літвы разам з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Віленскім гарадскім самаўпраўленнем правялі Скарынаўскія чытанні «Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаныя 525-годдзю беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны і 500-годдзю першай выдадзенай ім у Празе  друкаванай кніжкі на старой усходнеславянскай (старой беларускай) мове. Чытаць далей «Скарынаўскія чытанні ў Вільні»

У Вільні прайшла канферэнцыя, прысвечаная 525-годдзю Францыска Скарыны

20 лістапада 2015 года ў Вільні прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Кніжная традыцыя Вялікага княства Літоўскага”, прысвечаная 525-годдзю беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны. У ёй удзельнічалі беларускія і літоўскія навукоўцы. Чытаць далей «У Вільні прайшла канферэнцыя, прысвечаная 525-годдзю Францыска Скарыны»

Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні святкуе юбілей

Па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва (2011 год) у Літве жыве крыху болей за 36 тыс. беларусаў. Гэта тыя жыхары краіны, што, з’яўляючыся грамадзянамі Літвы, у душы застаюцца беларусамі. Каб не згубіцца сярод іншых нацыянальнасцяў, не страціць сябе, захаваць сваю мову, культуру, традыцыі, многія з іх аб’ядноўваюцца ў нацыянальныя суполкі ды арганізацыі. Менавіта дзякуючы іх дзейнасці мы можам даведацца пра жыццё беларусаў у Літве.

Першай беларускай грамадскай арганізацыяй, заснаванай у Вільні пасля 1940 года, была “Сябрына”. Сёлета клуб адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Чытаць далей «Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні святкуе юбілей»

Купалле ў 2013 годзе

Сёлета ў беларускага клюбу “Сябрына” юбілей. Чвэрць стагодзьдзя таму супольнымі намаганьнямі віленчукі перамаглі савецкую бюракратычную машыну, афіцыйна зарэгістраваўшы напрыканцы траўня 1988 году першую ў пасьляваеннай літоўскай сталіцы беларускую грамадзкую арганізацыю. Адпаведныя значнай даце ўрачыстасьці меліся адбыцца сёлета напрыканцы траўня. Аднак пляны перакрэсьліла нечаканая гвалтоўная сьмерць старшыні Рады клюбу Рамана Вайніцкага. З гэтае ж прычыны было адкладзена і святкаванне Купальля. Чытаць далей «Купалле ў 2013 годзе»