26 студзеня а 19:00 у Доме настаўніка (Vilniaus g. 39) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя кнігі пра каханне і жыццё Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, і яго першай жонкі Лідзіі Кармальскай.
У канцэрце возьме ўдзел саліст групы экс-“Песняры” Ян Жэнчак. Ён выканае беларускія народныя песні ў апрацоўцы Мулявіна “Ой, рана на Йвана”, “Як я ехаў да яе”, “Касіў Ясь канюшыну”, а таксама шлягеры “Песняроў”, такія як “Александрына”, “Завушніцы”, “Будачнік”, “Алеся”, “Вераніка” і іншыя вядомыя творы з рэпертуару “Песняроў”.Купіць білет на канцэрт можна на сайце Bilietai.lt
Таксама білеты са зніжкай можна замовіць па тэлефоне
+370 64 88 33 57 альбо Viber +375 29 628 41 14 (Алена)