Nacionaliniai lygybės ir įvairovės apdovanojimai 2017: išrinkite labiausiai prisidėjusius prie žmogaus teisių pažangos Lietuvoje

Gerbiamieji www.siabryna.lt internetinės svetainės lankytojai,

kreipiamės į Jus su prašymu palaikyti pasiūlymą Nacionalinio lygybės ir įvairovės forumo 2017 m. Tautų dialogo apdovanojimą, skiriamą už nuopelnus skatinant tautinių bendruomenių integravimo, ksenofobijos, rasinių, etninių stereotipų mažinimo procesus, įteikti Tautinių bendrijų tarybos nariui, Vilniaus baltarusių klubo “Siabryna” pirmininkui VALENTIN STECH. Чытаць далей «Nacionaliniai lygybės ir įvairovės apdovanojimai 2017: išrinkite labiausiai prisidėjusius prie žmogaus teisių pažangos Lietuvoje»

Беларускі нацыянальны балет у Вільні прадставіць спектакль “Вітаўт”

28 студзеня Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прадставіць жыхарам і гасцям Вільні нацыянальны балет “Вітаўт”. Чытаць далей «Беларускі нацыянальны балет у Вільні прадставіць спектакль “Вітаўт”»

У Вільні пройдзе канцэрт, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну

26 студзеня а 19:00 у Доме настаўніка (Vilniaus g. 39) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя кнігі пра каханне і жыццё Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка і мастацкага кіраўніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, і яго першай жонкі Лідзіі Кармальскай.

У канцэрце возьме ўдзел саліст групы экс-“Песняры” Ян Жэнчак. Ён выканае беларускія народныя песні ў апрацоўцы Мулявіна “Ой, рана на Йвана”, “Як я ехаў да яе”, “Касіў Ясь канюшыну”, а таксама шлягеры “Песняроў”, такія як “Александрына”, “Завушніцы”, “Будачнік”, “Алеся”, “Вераніка” і іншыя вядомыя творы з рэпертуару “Песняроў”. Чытаць далей «У Вільні пройдзе канцэрт, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну»

Калядная вечарына ў “Сябрыне”

6 студзеня ў Доме нацыянальных аб’яднанняў Беларускі клуб “Сябрына” правёў калядную вечарыну.

На пачатку вечарыны вучні беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны паказалі беларускую народную калядную гульню і праспявалі калядныя песні.

У святочным канцэрце бралі ўдзел госці з Мінска – ансамбль “Талака” пад кіраўніцтвам загадчыка кафедрай этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Вячаслава Калацэя. Чытаць далей «Калядная вечарына ў “Сябрыне”»

У бібліятэцы “Сябрыны” з’явілася новая кніга

Бібліятэка “Сябрыны” папоўнілася ўнікальным выданнем, прысвечаным 400-годдзю Базыльянскага Чыну Святога Йасафата “Visi išvien tebūna/Да всІ едино будуть” на літоўскай і ўкраінскай мовах, выдадзенай Віленскім аб’яднаннем украінцаў у 2017 годзе.

Поўны спіс кніг глядзіце ў рубрыцы “Бібліятэка”.

У клубе “Сябрына” прайшла сустрэча з Андрэем Хадановічам

9 снежня ў віленскім клубе “Сябрына” прайшла літаратурна -музычная вечарына: свае вершы чытаў і спяваў Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне арганізавалі прадстаўнікі трыа “ТоnqiXod” з Мінска Максім Субач (клавішы, вакал) і Ўладзімір Лянкевіч (гітара, вакал). Чытаць далей «У клубе “Сябрына” прайшла сустрэча з Андрэем Хадановічам»