Канцэрт-лекцыя Алеся Лася ў Вільні

Таварыства беларускай культуры ў Літве і асацыяцыя “Крывія” запрашаюць 28 траўня а 18:30 на канцэрт-лекцыю Алеся Лася і яго капэлы, прысвечаную народным музычным інструментам: дуда, скрыпка, цымбалы.

Падчас лекцыі адбудзецца знаёмства са старадаўнімі музычнымі інструментамі і канцэрт старадаўняй беларускай (і не толькі) музыкі.

Месца: Дом нацыянальных аб’яднанняў Raugyklas 25 Vilnius

Больш пра Алеся Лася і яго дзейнасць можна даведацца тут.