Клуб “Сябрына” запрашае на Купалле

Віленскі гарадскі Беларускі клуб “Сябрына” запрашае ўсіх жадаючых адсвяткаваць разам Купалле. Збор 27 чэрвеня а 15:00 за другім Валакампяйскім пляжам (там жа, дзе і ў мінулым годзе).  Чытаць далей «Клуб “Сябрына” запрашае на Купалле»

Мерапрыемствы з нагоды 500-х угодкаў Францішка Скарыны

З нагоды 500-х угодкаў беларускага першадрукара, гуманіста і асветніка Францішка Скарыны і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мы ў чарговы раз ладзім цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай круглай даце, якія адбудуцца 15-17 лістапада. Чытаць далей «Мерапрыемствы з нагоды 500-х угодкаў Францішка Скарыны»

Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Плод авакада”

Да ведама аматараў прыгожага пісьменства паведамляем, што ў суботу – 26
кастрычніка – у Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, Vilnius) адбудзецца прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Плод авакада”, якая выйшла нядаўна ў Вільні ў выдавецтве беларусаў Літвы “Рунь”.

Пачатак а 15.00.
Чытаць далей «Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Плод авакада”»

Запрашаем на Купалле!

Шаноўнае спадарства!

Калі Вы яшчэ не вырашылі, дзе і як адсвяткаваць у Вільні традыцыйнае беларускае народнае, авеянае легендамі і паданнямі і прысвечанае летняму сонцастаянню Купалле, далучайцеся да нас – мы ладзім яго ў суботу (29 чэрвеня) адразу ж за другім Валакампяйскім пляжам на левым беразе Віліі (Neris).
Праезд аўтобусам № 15 (ад прыпынку „Antakalnis“ да прыпынку „Antrasis paplūdimys“).
Пачатак а 16.00 гадз.
Шчыра запрашаем!
Тэлефон для даведак: 8 635 99979. Чытаць далей «Запрашаем на Купалле!»

Віншуем Андруся Старавойтава з узнагародай

З нагоды чарговага Дня нацыянальных
супольнасцей Літвы 21 траўня 2019 г. Дэпартамент нацыянальных меншасцей пры Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі ўзнагародзіў Андрэя Старавойтава каштоўным падарункам – імянным наручным гадзіннікам, з чым мы, ад імя Беларускага клуба “Сябрына”, ад усёй душы віншуем яго і жадаем далейшага плёну ў працы і поспехаў у асабістым жыцці. Чытаць далей «Віншуем Андруся Старавойтава з узнагародай»

Дзень нацыянальных супольнасцей Літвы – 2019

Яшчэ ў 2002 годзе рашэннем UNESCO 21-га траўня было аб’яўлена  Сусветным днём захавання культур.

У 2013 г. Сэйм Літоўскай Рэспублікі аб’явіў 21 траўня Днём нацыянальных супольнасцей Літвы, падкрэсліваючы імкненне нашай дзяржавы да захавання самабытнасці, разнастайнасці, свабоды і супрацоўніцтва ўсіх пражываючых у ёй народаў. З гэтай нагоды 21 траўня 2019 г. ўжо каторы год запар адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя гэтаму Дню.
Чытаць далей «Дзень нацыянальных супольнасцей Літвы – 2019»

Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Праграма мерапрыемстваў

16-18 лістапада ў Вільні пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці асветніка і
першадрукара Францыска Скарыны.

Праграма мерапрыемстваў: Чытаць далей «Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Праграма мерапрыемстваў»

Спектакль Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” у Вільні

З 18 па 21 кастрычніка ў Вільні адбудзецца Міжнародны тэатральны Фестываль “Вільнюская рампа – 2018”, арганізаваны Асацыяцыяй “Вильнюсское объединение театров “Зеленый Фонарь”. У межах фестывалю 20 кастрычніка а 12 гадзіне на сцэне Рускага драматычнага тэатра адбудзецца паказ пластычнага спектакля “Понеже от прирожения” Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” (г. Полацк, Белаурсь).

Спектакль прысвечаны Францыску Скарыне.

Уваход вольны.
Чытаць далей «Спектакль Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” у Вільні»