Ушанаванне памяці Францыска Скарыны. Праграма мерапрыемстваў

16-18 лістапада ў Вільні пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці асветніка і
першадрукара Францыска Скарыны.

Праграма мерапрыемстваў:

16 лістапада

13:00 – ускладанне кватак да мемарыяльнай дошки Францыска Скарыны (Didžioji 19);
14:00 – экскурсія па Віленскім ўніверсітэце, удзельнікі якой  змогуць дакрануцца да знакамітага скарынаўскага “Апостала”, які захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

17 лістапада

15:00 – у бібліятэцы імя Марціна Мажвідаса (Gedimino pr. 51) адбудзецца прагляд поўнай версіі дакументальнага фільма “Першадрук” з удзелам аўтара сцэнара Уладзіміра Мароза і кінарэжысёра Ігара Чышчэні.

18 лістапада

12:00 – у Беларускім касцёле Святога Барталамея (Užupio g. 17a) на Зарэччы пройдзе набажэнства ў памяць Францыска Скарыны.

Арганізатары запрашаюць далучыцца ўсіх ахвочых!

Мерапрыемства арганізуецца пры фінансавай падтрымцы Дэпартамента нацыянальных меншасцей пры Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі.