Спектакль Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” у Вільні

З 18 па 21 кастрычніка ў Вільні адбудзецца Міжнародны тэатральны Фестываль “Вільнюская рампа – 2018”, арганізаваны Асацыяцыяй “Вильнюсское объединение театров “Зеленый Фонарь”. У межах фестывалю 20 кастрычніка а 12 гадзіне на сцэне Рускага драматычнага тэатра адбудзецца паказ пластычнага спектакля “Понеже от прирожения” Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі Зьвяз” (г. Полацк, Белаурсь).

Спектакль прысвечаны Францыску Скарыне.

Уваход вольны.