Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Плод авакада”

Да ведама аматараў прыгожага пісьменства паведамляем, што ў суботу – 26
кастрычніка – у Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, Vilnius) адбудзецца прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Плод авакада”, якая выйшла нядаўна ў Вільні ў выдавецтве беларусаў Літвы “Рунь”.

Пачатак а 15.00.

Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася 19 лістапада 1959 года ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, за некалькі кіламетраў ад мяжы з Літвой.

У 1980 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала ў Вільню.
Нейкі час працавала эканамістам на Віленскім заводзе электравымяральнай
тэхнікі, пасля – настаўніцай у Віленскай сярэдняй школе № 13. Акрамя таго, у 1989-1990 гг. вяла дзіцячы гурток англійскай мовы на базе беларускай пры Беларускім клубе “Сябрына” ў Вільні.

У пачатку 90-х выехала на сталае жыхарства ў Вялікабрытанію.
З 1998 г. дзяліла свой час паміж Эдынбургам (Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія).

Некалькі апошніх гадоў зноў жыве і працуе ў Вільні. Выкладае партугальскую,
іспанскую і англійскую мовы, піша вершы, займаецца перакладамі, водзіць экскурсіі.

Шчыра запрашаем!

Ванда Марцінш душ Рэйш