Клуб “Сябрына” запрашае на Купалле

Віленскі гарадскі Беларускі клуб “Сябрына” запрашае ўсіх жадаючых адсвяткаваць разам Купалле. Збор 27 чэрвеня а 15:00 за другім Валакампяйскім пляжам (там жа, дзе і ў мінулым годзе). 

У праграме:
– музыка, спевы, гульні, жарты, вогнішча, варажба,
– пошукі папараць-кветкі.

Далучайцеся!
Шчыра запрашаем!

Праезд аўтобусам №15.
Туды – а 14:12; 14:42; 15:17; 15:47; 16:21 і 17:26 – з прыпынка „Tverečiaus st.“ (наступнага за прыпынкам „Klinikų st.“) да прыпынка „2-asis paplūdimys st.“, назад – а 19:45; 20:50; 21:52 і 22:53 – з прыпынка „2-asis paplūdimys st.“ да прыпынка „Antakalnis“. Дарога ў адзін бок займае прыблізна 15 хвілін.

Нашы кантакты:
siabryna@tbn.lt.

+370 635 99979