Шаноўнае спадарства!
Дарагія сябры!
Ад шчырага сэрца віншуем Вас – і каталікоў, і праваслаўных, і грэка-каталікоў – з Божым Нараджэннем (Раством Хрыстовым) і з Новым 2020 годам!
Ад душы жадаем усім моцнага здароўя, святочнага настрою, шчырай спагады да бліжняга і ўзаемнага разумення.
Святла, цяпла і душэўнай раўнавагі Вам і Вашым блізкім, творчага натхнення і плёну ў працы па захаванні і перадачы наступным пакаленням нашых звычаяў і традыцый, нашае культуры!
А ў якасці падарунка прыміце, калі ласка, наша запрашэнне на Калядную вечарыну, якая адбудзецца гэтым разам у пятніцу – 10 студзеня – у Доме нацыянальных аб’яднанняў, што па вуліцы Раўгіклас, 25 (Вільня).
У праграме, якую падрыхтавалі для Вас вучні і настаўнікі Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны сумесна з Беларускім клубам «Сябрына» ў Вільні:
– Калядны спектакль «Бог з намі»;
– Гульні, песні, скокі і іншыя забавы для дзяцей і дарослых;
– Святочны стол (стол накрываем самі, алкагольныя напоі НЕ дапускаюцца).
Пачатак а 18.00, але, каб своечасова падрыхтавацца ды заняць лепшае месца, прыйсці пажадана хаця б за паўгадзіны да пачатку.
Шчыра запрашаем!