У клубе “Сябрына” прайшла сустрэча з Андрэем Хадановічам

9 снежня ў віленскім клубе “Сябрына” прайшла літаратурна -музычная вечарына: свае вершы чытаў і спяваў Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне арганізавалі прадстаўнікі трыа “ТоnqiXod” з Мінска Максім Субач (клавішы, вакал) і Ўладзімір Лянкевіч (гітара, вакал). Чытаць далей «У клубе “Сябрына” прайшла сустрэча з Андрэем Хадановічам»

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу

9 лістапада 2017 г. у 11:30 на вул.Траку,1 (з боку вул. Піліма) адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Мерапрыемства прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Чытаць далей «Адкрыццё мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу»

Выстава “Марк Шагал. Пачатак”

8 лістапада ў 17:00 у выставачнай зале Музея тэатра, музыкі і кіно Літвы адкрыецца выстава “Марк Шагал. Пачатак”,  прысвечаная аднайменнаму беларускаму мультфільму. Выстава падрыхтаваная супрацоўнікамі Музея гісторыі беларускага кіно – філіяла Дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Асаблівасцю адкрыцця выставы ў Вільні стане выступленне мастака-пастаноўшчыка мультфільма Алы Мацюшэўскай і прэм’ерны паказ з субцітрамі на літоўскай мове.
Выстава будзе працаваць да 27 лістапада.
Чытаць далей «Выстава “Марк Шагал. Пачатак”»

У Вільні пройдуць Скарынаўскія чытанні. Запрашаем да ўдзелу

Да ведама тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, у тым ліку “Кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага” і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці, паведамляем, што 15-18 лістапада ў Вільні адбудуцца чарговыя Скарынаўскія чытанні, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі на старой усходнеславянскай мове. Прыняць удзел у Скарынаўскіх чытаннях можа любы жадаючы. Чытаць далей «У Вільні пройдуць Скарынаўскія чытанні. Запрашаем да ўдзелу»

Выстава “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 год”

У Віленскім Доме нацыянальных згуртаванняў праходзіць выстава, прысвечаная 500-годдзю Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынай.  Чытаць далей «Выстава “Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 год”»

У Вільні можна пабачыць “Малую падарожную кніжку” Францыска Скарыны

“Малую падарожную кніжку” можна пабачыць у Вільні на выставе “Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам”, якая адкрылася 4 траўня ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання Скарынам першай друкаванай кнігі.
Акрамя “Малой падарожнай кніжкі” на выставе можна пабачыць “Кнігу Іова”, выдадзеную Скарынам у 1517 годзе. “Кніга Іова” захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Чытаць далей «У Вільні можна пабачыць “Малую падарожную кніжку” Францыска Скарыны»

Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні святкуе юбілей

Па дадзеных апошняга перапісу насельніцтва (2011 год) у Літве жыве крыху болей за 36 тыс. беларусаў. Гэта тыя жыхары краіны, што, з’яўляючыся грамадзянамі Літвы, у душы застаюцца беларусамі. Каб не згубіцца сярод іншых нацыянальнасцяў, не страціць сябе, захаваць сваю мову, культуру, традыцыі, многія з іх аб’ядноўваюцца ў нацыянальныя суполкі ды арганізацыі. Менавіта дзякуючы іх дзейнасці мы можам даведацца пра жыццё беларусаў у Літве.

Першай беларускай грамадскай арганізацыяй, заснаванай у Вільні пасля 1940 года, была “Сябрына”. Сёлета клуб адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Чытаць далей «Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні святкуе юбілей»