
Калі вільготны і пранізьлівы лістападаўскі вецер пачынае гаспадарыць у лябірынтах віленскага Старога гораду, цяжка паверыць, што нехта добраахвотна зьменіць утульнасьць кавярні на вулічны змрок. Але вось ужо каторы год запар дом № 19А на вуліцы Didžioji (Вялікай) становіцца месцам прыцягненьня віленчукоў і гасьцей літоўскай сталіцы. Пад гукі цымбалаў і беларускай песьні тут адбываецца сустрэча зь мінуўшчынай.
Чытаць далей «Тут Скарыны дух жыве…»
У лістападзе ў Вільні праходзілі Скарынаўскія чытанні “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі нацаркоўнаславянскай мове, набліжанай да тагачаснай жывой русінскай (старой беларускай) мовы. Чытанні сабралі тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці.
Да ведама тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, у тым ліку “Кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага” і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці, паведамляем, што 15-18 лістапада ў Вільні адбудуцца чарговыя Скарынаўскія чытанні, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі на старой усходнеславянскай мове. Прыняць удзел у Скарынаўскіх чытаннях можа любы жадаючы.
18-19 лістапада 2016 г. Беларускі клуб «Сябрына», Інстытут літоўскай мовы і Асацыяцыя беларусістаў Літвы разам з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Віленскім гарадскім самаўпраўленнем правялі Скарынаўскія чытанні «Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаныя 525-годдзю беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны і 500-годдзю першай выдадзенай ім у Празе друкаванай кніжкі на старой усходнеславянскай (старой беларускай) мове.
20 лістапада 2015 года ў Вільні прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Кніжная традыцыя Вялікага княства Літоўскага”, прысвечаная 525-годдзю беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны. У ёй удзельнічалі беларускія і літоўскія навукоўцы.