Прэзентацыя кнігі Алеся Разанава “Літоўскія пункціры”

Да ведама аматараў паэзіі паведамляем, што 22 траўня ў Клубе пісьменнікаў (Sirvydo g. 6, Vilnius) адбудзецца прэзентацыя новай кніжкі Алеся Разанава “Літоўскія пункціры”, аўтар якой напрыканцы 2017 года адзначыў сваё 70-годдзе.

Пачатак а 19:30.

Шчыра запрашаем!

Канцэрт-лекцыя Алеся Лася ў Вільні

Таварыства беларускай культуры ў Літве і асацыяцыя “Крывія” запрашаюць 28 траўня а 18:30 на канцэрт-лекцыю Алеся Лася і яго капэлы, прысвечаную народным музычным інструментам: дуда, скрыпка, цымбалы.

Падчас лекцыі адбудзецца знаёмства са старадаўнімі музычнымі інструментамі і канцэрт старадаўняй беларускай (і не толькі) музыкі.

Месца: Дом нацыянальных аб’яднанняў Raugyklas 25 Vilnius

Больш пра Алеся Лася і яго дзейнасць можна даведацца тут.

Веліч смаку!-2018

21 красавіка 2018 года па ініцыятыве Беларускага клуба “Сябрына” пад дахам Дома нацыянальных згуртаванняў (Raugyklos g. 25) адбылася  другая ў гісторыі клуба і беларусаў Літвы ўвогуле Дэгустацыя беларускай кухні пад назвай “Веліч смаку!”.
Чытаць далей «Веліч смаку!-2018»

Nacionaliniai lygybės ir įvairovės apdovanojimai 2017: išrinkite labiausiai prisidėjusius prie žmogaus teisių pažangos Lietuvoje

Gerbiamieji www.siabryna.lt internetinės svetainės lankytojai,

kreipiamės į Jus su prašymu palaikyti pasiūlymą Nacionalinio lygybės ir įvairovės forumo 2017 m. Tautų dialogo apdovanojimą, skiriamą už nuopelnus skatinant tautinių bendruomenių integravimo, ksenofobijos, rasinių, etninių stereotipų mažinimo procesus, įteikti Tautinių bendrijų tarybos nariui, Vilniaus baltarusių klubo “Siabryna” pirmininkui VALENTIN STECH. Чытаць далей «Nacionaliniai lygybės ir įvairovės apdovanojimai 2017: išrinkite labiausiai prisidėjusius prie žmogaus teisių pažangos Lietuvoje»

Беларускі нацыянальны балет у Вільні прадставіць спектакль “Вітаўт”

28 студзеня Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прадставіць жыхарам і гасцям Вільні нацыянальны балет “Вітаўт”. Чытаць далей «Беларускі нацыянальны балет у Вільні прадставіць спектакль “Вітаўт”»