У нядзелю – 21 сакавіка 2021 года – споўніўся роўна 181 год, як у фальварку Свіраны Віленскай губерні, у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў нарадзіўся і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў рымска-каталіцкім касцёле ў Рукойнях будучы ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг., абаронца пакрыўджаных і бяздольных, адвакат, грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак-Бенядзікт Багушэвіч (ён жа “Мацей Бурачок” і “Сымон Рэўка з-пад Барысава”). Чытаць далей «21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча»
Канцэрт у Яшунскім маёнтку “Kitoks akordeonas”. Запіс канцэрту
Даўно скончылася лета, адгучалі апошнія акорды Фестывалю, але культурнае жыццё ў Яшунскім маёнтку не замерла. Розніца толькі ў тым, што зараз канцэрты адбываюцца не пад адкрытым небам, а ў закрытым памяшканні, то бок пад дахам маёнтка. І яскравым сведчаннем таму канцэрт, які адбыўся ў нядзелю – 20-га верасня 2020 г. – у адпаведнасці з праектам „KITOKS AKORDEONAS 2020: Pasaulio akordeono meno paslaptys“ і які мы прапаноўваем Вашай увазе ў запісе.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Канцэрт у Яшунскім маёнтку “Kitoks akordeonas”. Запіс канцэрту»
«Сябрына» запрашае на святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай
Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў нядзелю – 16-га жніўня 2020 г. – пад дахам Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны (Sietyno g. 21, Vilnius, autobusų/troleibusų stotelė „Karoliniškės“) мае адбыцца першае ў гісторыі клуба святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай, падчас якога Вы зможаце азнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтых святаў, існуючымі звычаямі ды традыцыямі, даведаецеся шмат цікавага і незвычайнага. Як пра лекавыя травы, так і пра прадукты пчалярства. Зможаце паласавацца свежай, настоенай на мясцовых травах (зёлках) духмянай гарбатай з мёдам, прасякнуцца жыццёвай энергіяй і добрым настроем.
А дапамогуць нам у гэтым вядомая ў Літве траўніца, былая настаўніца і дырэктарка гімназіі Галіна Сівалава і пчаляр Барыс Шандроха.
Пачатак а 13:00 гадзіне.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +370 635 99979
Шчыра запрашаем!
Музыка ў Яшунскім маёнтку. Запісы канцэртаў
Непадалёк ад Вільні праходзіць Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”, у адпаведнасці з якім кожную нядзелю ліпеня і тры першыя нядзелі ў жніўні вось ужо пяты год запар ладзяцца бясплатныя музычныя канцэрты ў выкананні прафесійных калектываў і асобных музыкаў.
Мы падаем запіс твораў, якія прагучалі на канцэртах гэтага сезона, што праходзілі з 5 ліпеня да 19 жніўня 2020 г. – у той паслядоўнасці, у якой яны прагучалі. Запіс зроблены пад адкрытым небам. Чытаць далей «Музыка ў Яшунскім маёнтку. Запісы канцэртаў»
Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”. Праграма.
Яшуны, што прыблізна за 30 км ад Вільні, і іх ваколіцы, маюць даўнюю і цікавую гісторыю. Чытаць далей «Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”. Праграма.»
Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку запрашае да ўдзелу ў круглым стале
10 верасня 2020 г. Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку арганізоўвае круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», прымеркаваны да 30-годдзя музея.
Мерапрыемства пройдзе ў ЗАВОЧНЫМ фармаце. Навуковыя артыкулы ўдзельнікаў круглага стала будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Чытаць далей «Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку запрашае да ўдзелу ў круглым стале»
Купалле-2020
27 чэрвеня віленскі клуб “Сябрына” святкаваў Купалле.
Клуб “Сябрына” запрашае на Купалле
Віленскі гарадскі Беларускі клуб “Сябрына” запрашае ўсіх жадаючых адсвяткаваць разам Купалле. Збор 27 чэрвеня а 15:00 за другім Валакампяйскім пляжам (там жа, дзе і ў мінулым годзе). Чытаць далей «Клуб “Сябрына” запрашае на Купалле»
Запрашаем на Калядную вечарыну
Мерапрыемствы з нагоды 500-х угодкаў Францішка Скарыны
З нагоды 500-х угодкаў беларускага першадрукара, гуманіста і асветніка Францішка Скарыны і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мы ў чарговы раз ладзім цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай круглай даце, якія адбудуцца 15-17 лістапада. Чытаць далей «Мерапрыемствы з нагоды 500-х угодкаў Францішка Скарыны»