«Сябрына» запрашае на святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай

Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў нядзелю – 16-га жніўня 2020 г. – пад дахам Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны (Sietyno g. 21, Vilnius, autobusų/troleibusų stotelė „Karoliniškės“) мае адбыцца першае ў гісторыі клуба святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай, падчас якога Вы зможаце азнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтых святаў, існуючымі звычаямі ды традыцыямі, даведаецеся шмат цікавага і незвычайнага. Як пра лекавыя травы, так і пра прадукты пчалярства. Зможаце паласавацца свежай, настоенай на мясцовых травах (зёлках) духмянай гарбатай з мёдам, прасякнуцца жыццёвай энергіяй і добрым настроем. 

А дапамогуць нам у гэтым вядомая ў Літве траўніца, былая настаўніца і дырэктарка гімназіі Галіна Сівалава і пчаляр Барыс Шандроха.

Пачатак а 13:00 гадзіне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +370 635 99979

Шчыра запрашаем!