Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку запрашае да ўдзелу ў круглым стале

10 верасня 2020 г. Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку  арганізоўвае круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», прымеркаваны да 30-годдзя музея.

Мерапрыемства пройдзе ў ЗАВОЧНЫМ фармаце. Навуковыя артыкулы ўдзельнікаў круглага стала будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Мэта правядзення круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і вылучэнне перспектыў традыцыйных і інавацыйных падыходаў да камунікацыі «кніга чалавек».

Да ўдзелу запрашаюцца: супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, архіваў, навуковых і адукацыйных устаноў, даследчыкі.

 Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Удзел у круглым стале бясплатны. Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца на падставе заяўкі, пададзенай у вызначаны Аргкамітэтам тэрмін.

Заяўкі (гл. Дадатак 1), даклады (асноўныя тэзісы) (гл. Дадатак 2) і прэзентацыі (абавязкова) прымаюцца да 1 верасня 2020 г. па электроннай пошце mbk-30@museum.by.

Сфармаваная праграма і спасылка на электронны рэсурс з матэрыяламі ўдзельнікаў будзе даслана ў дзень мерапрыемства.

10 верасня матэрыялы ўдзельнікаў будуць прадстаўлены на сайце музея (электронны рэсурс).

Навуковыя артыкулы ўдзельнікаў круглага стала будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Тэрмін падачы артыкулаў для публікацыі — 30 верасня 2020 г. (гл. Дадатак 3).

Аргкамітэт пакідае за сабой права рэгістрацыі ўдзельнікаў і рэдагавання матэрыялаў для публікацыі.

Кантактныя дадзеныя Аргкамітэта:

– тэлефон для даведак:

Гаўрылава Славіна Вячаславаўна, загадчык філіяла +375 29 694-81-51

Ашуева Вера Яўгенаўна, вядучы навуковы супрацоўнік +375 214 46-57-25

– электронная пошта: mbk-30@museum.by

– адрас: вул. Ніжне-Пакроўская, 22, г. Полацк, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь, 211400.

Дадатак 1
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
2. Вучоная ступень, званне
3. Пасада, месца працы
5. Кантактны тэлефон
6. Адрас электроннай пошты
7. Назва даклада
8. Згода на публічнае размяшчэнне матэрыялаў /даклад (асноўныя тэзісы), прэзентацыя, навуковы артыкул/ на сайце —так/не

Дадатак 2
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ

ДАКЛАДАЎ (асноўных тэзісаў) і ПРЭЗЕНТАЦЫЙ

– тэксты дакладаў (асноўных тэзісаў) прымаюцца ў фармаце rtf (магчымы doc, odt);
– аб’ём да 3 старонак А4 (шрыфт Times New Roman, кегль 14 з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; выраўноўванне па шырыні без пераносаў; палі: усе 2 см; абзацны водступ 1,25 см);

НАЗВА ДАКЛАДА (асноўных тэзісаў)

Прозвішча ініцыялы,
навуковае званне, ступень,
месца працы,
горад, краіна

[Тэкст даклада (асноўных тэзісаў)]

 – прэзентацыі прымаюцца ў любым фармаце, сумяшчальным з MS PowerPoint;
– аб’ём — не больш за 30 Мб.

 Тэрмін падачы матэрыялаў — 1 верасня 2020 г.

Дадатак 3
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛАЎ

– артыкулы для публікацыі прымаюцца ў фармаце rtf (магчымы doc, odt);
– аб’ём ад 3 да 10 старонак А4 (шрыфт Times New Roman, кегль 10 з адзінарным міжрадковым інтэрвалам; выраўноўванне па шырыні без пераносаў; палі: усе 2 см; абзацны водступ 1,25 см);
– колькасць выяў да 10 шт.; размяшчаюцца пасля першага ўпамінання ў тэксце (Малюнак 1. [Назва]).

УДК

НАЗВА АРТЫКУЛА

Прозвішча ініцыялы,
навуковае званне, ступень,
месца працы,
горад, краіна

Анатацыя. [да 150 слоў]

Ключавыя словы: [5–8]

[Тэкст артыкула]

 Літаратура
1. [Апісанне; ГОСТ 7.1-2003]
2. [Апісанне]
3. …

 Тэрмін падачы артыкулаў для публікацыі — 30 верасня 2020 г.

Заяўку наконт удзелу можаце направіць і на адрас клуба: siabryna@tbn.lt