Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”

Да ўвагі наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 14 жніўня 2021 года – у Святліцы Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, I aukštas) мае адбыцца майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”. Чытаць далей «Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”»

5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”

5 ліпеня 2021 г. – у панядзелак – пад эгідай міжнароднага фестывалю паэзіі “Poezijos pavasaris 2021“ (“Вясна паэзіі 2021”), які штогод арганізоўваецца Саюзам пісьменнікаў Літвы і Клубам пісьменнікаў, у скверы Мілды на Звярынцы (на рагу вуліц Kęstučio i Liubarto) адбудуцца паэтычныя чытанні пад назвай „Baltarusių poetai grįžta į Žvėryną“ (“Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”). Чытаць далей «5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”»

21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча

У нядзелю – 21 сакавіка 2021 года – споўніўся роўна 181 год, як у фальварку Свіраны Віленскай губерні, у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў нарадзіўся і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў рымска-каталіцкім касцёле ў Рукойнях будучы ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг., абаронца пакрыўджаных і бяздольных, адвакат, грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак-Бенядзікт Багушэвіч (ён жа “Мацей Бурачок” і “Сымон Рэўка з-пад Барысава”). Чытаць далей «21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча»

Канцэрт у Яшунскім маёнтку “Kitoks akordeonas”. Запіс канцэрту

Даўно скончылася лета, адгучалі апошнія акорды Фестывалю, але культурнае жыццё ў Яшунскім маёнтку не замерла. Розніца толькі ў тым, што зараз канцэрты адбываюцца не пад адкрытым небам, а ў закрытым памяшканні, то бок пад дахам маёнтка. І яскравым сведчаннем таму канцэрт, які адбыўся ў нядзелю – 20-га верасня 2020 г. – у адпаведнасці з праектам „KITOKS AKORDEONAS 2020: Pasaulio akordeono meno paslaptys“ і які мы прапаноўваем Вашай увазе ў запісе.

Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Канцэрт у Яшунскім маёнтку “Kitoks akordeonas”. Запіс канцэрту»

«Сябрына» запрашае на святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай

Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў нядзелю – 16-га жніўня 2020 г. – пад дахам Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны (Sietyno g. 21, Vilnius, autobusų/troleibusų stotelė „Karoliniškės“) мае адбыцца першае ў гісторыі клуба святкаванне Мядовага Спаса і Зельнай, падчас якога Вы зможаце азнаёміцца з гісторыяй узнікнення гэтых святаў, існуючымі звычаямі ды традыцыямі, даведаецеся шмат цікавага і незвычайнага. Як пра лекавыя травы, так і пра прадукты пчалярства. Зможаце паласавацца свежай, настоенай на мясцовых травах (зёлках) духмянай гарбатай з мёдам, прасякнуцца жыццёвай энергіяй і добрым настроем. 

А дапамогуць нам у гэтым вядомая ў Літве траўніца, былая настаўніца і дырэктарка гімназіі Галіна Сівалава і пчаляр Барыс Шандроха.

Пачатак а 13:00 гадзіне.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +370 635 99979

Шчыра запрашаем!

Музыка ў Яшунскім маёнтку. Запісы канцэртаў

Непадалёк ад Вільні праходзіць Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”, у адпаведнасці з якім кожную нядзелю ліпеня і тры першыя нядзелі ў жніўні вось ужо пяты год запар ладзяцца бясплатныя музычныя канцэрты ў выкананні прафесійных калектываў і асобных музыкаў.

Мы падаем запіс твораў, якія прагучалі на канцэртах гэтага сезона, што праходзілі з 5 ліпеня да 19 жніўня 2020 г. – у той паслядоўнасці, у якой яны прагучалі. Запіс зроблены пад адкрытым небам. Чытаць далей «Музыка ў Яшунскім маёнтку. Запісы канцэртаў»

Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку запрашае да ўдзелу ў круглым стале

10 верасня 2020 г. Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку  арганізоўвае круглы стол «Камунікатыўныя практыкі актуалізацыі помнікаў кніжнай культуры», прымеркаваны да 30-годдзя музея.

Мерапрыемства пройдзе ў ЗАВОЧНЫМ фармаце. Навуковыя артыкулы ўдзельнікаў круглага стала будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. Чытаць далей «Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку запрашае да ўдзелу ў круглым стале»