Беларускі клуб “Сябрына” запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў крыху спозненым, але ад гэтага не менш жаданым, беларускім народным свяце “Купалле”.
Свята адбудзецца ў гэтую суботу – 14 ліпеня – каля пешаходнага маста „Vingio parko tiltas“ на Звярынцы.
У свяце бярэ ўдзел фальклорны гурт “Раме” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (канцэртмайстар Вячаслаў Красулін, мастацкі кіраўнік Вячаслаў Калацэй).
Збор а 17:00, пачатак – а 18:00 гадзіне.
Умовы звычайныя: нацыянальны строй, добры настрой і што-небудзь з традыцыйнай беларускай народнай кухні ў дадатак.
Сардэчна запрашаем!