![](https://siabryna.lt/wp-content/uploads/2018/07/DS01.jpg)
Вільеўны Віннічак
Шмат цікавага было на адкрыцці Свята песні, але найбольшую ўвагу гледачоў і фотакарэспандэнтаў прыцягнулі, як нам падаецца, вырабы з саломкі, якія ласкава пагадзілася паказаць наша госця з Астраўца сп. Валянціна Вільеўна Віннічак.
![](https://siabryna.lt/wp-content/uploads/2018/07/DS02.jpg)
Народны майстар, член Саюза народных майстроў Беларусі з 2007 г., неаднаразовы ўдзельнік шматлікіх кірмашоў, выстаў, усемагчымых святаў і фестываляў Валянціна Віннічак гэтым разам завітала да нас – на Свята песні, прысвечанае 100-м угодкам падпісання ў Вільні 16 лютага 1918 г. Акта незалежнасці Літвы, удзел у якім, у ліку іншых нацыянальных аб’яднанняў краіны, бяруць і прадстаўнікі беларусаў Літвы.
І хоць з надвор’ем нам не вельмі пашанцавала – было зімна і ішоў дождж – людзей на Ратушнай плошчы ў Вільні не бракавала, а па-святочнаму прыўзняты настрой суправаджаў удзельнікаў Свята ад самай раніцы да позняга вечара. Трэба думаць, спрыяў гэтаму настрою і высокі ўзровень вырабаў Валянціны Вільеўны, ад якіх яшчэ здалёк веяла святлом, цяплом і нейкай ціхай невыказнай радасцю. Нездарма, відаць, Дэпартамент нацыянальных меншасцей пры Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі
выказаў Валянціне Віннічак за ўдзел і папулярызацыю ў Літве беларускай народнай творчасці пісьмовую падзяку, з чым мы ад душы і віншуем яе!
![](https://siabryna.lt/wp-content/uploads/2018/07/DS06.jpg)
![](https://siabryna.lt/wp-content/uploads/2018/07/DS07.jpg)