1 ліпеня а 12:00 на плошчы Сіманаса Даўкантаса (насупраць Прэзідэнтуры Літоўскай Рэспублікі) адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Свята песні „Vardan tos…“ (“У імя той…”), у якім, у ліку іншых нацыянальных аб’яднанняў, бяруць удзел і прадстаўнікі беларусаў Літвы.
У гэты ж дзень, 1 ліпеня, ад 10 да 13 гадзіны на Ратушнай плошчы ў павільёне нацыянальных меншасцей наша госця з Астраўца – сябра Беларускага Саюзу майстроў народнай творчасці – сп. Валянціна Віннічак правядзе майстар-клас па пляценні з саломкі, падчас якога можна будзе не толькі павучыцца плесці, але і набыць найбольш спадабаўшыеся вырабы, выкананыя сп. Валянцінай.
Валянціна Віннічак правядзе 1 ліпеня майстар-клас па пляценні з саломкі
6 ліпеня – у апошні дзень Свята песні – прадстаўнікі беларусаў Літвы возьмуць удзел ва ўрачыстым шэсці ад Катэдральнай плошчы да Спеўнага поля ў парку Вінгіс. Пачатак шэсця а 14:00.
Шчыра запрашаем далучыцца да святочных мерапрыемстваў!
Павільён нацыянальных меншасцей на Ратушнай плошчы
Прыклады вырабаў Валянціны Віннічак