“Сябрына” запрашае на Купалле 29 чэрвеня!

29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле.

Збор а 16:00 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.

29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні🔥

Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй (goo.gl/maps/RsqyADaVp4XxL8MEA).

Сёлета вас чакаюць:

🌿выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд” (fb.com/belarusmiracle), “Гоман” (fb.com/homanbel), “Ойра” (fb.com/oira.dance)
🌿пляценне вянкоў,
🌿пошукі папараць-кветкі,
🌿беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік
🌿распальванне вогнішча старадаўнім спосабам

Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана Беларускім музычна-драматычным гуртком яшчэ ў 1911 годзе, то бок 112 гадоў таму.

Паводле Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага свята, “Уся Вілія ад Антокаля да Закрэтнага лесу была ў агнях… Па рацэ, акружанай з абодвух берагоў дзесяткамі тысяч людзей, плылі параходы, баркі і лодкі, прыбраныя зеленню, светачамі і разнаколернымі ліхтарэнькамі. Над імі ўзвіваліся ўгару іскраўкі (феерверкі), іскрыліся бенгальскія агні…”.

Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!

PS: 27 красавіка а 18.30 запрашаем шаноўнае спадарства далучыцца да pre-party (https://t.me/kropkasuvenir/36) Купалля ў этнакраме “Kropka”!


Далучайцеся!

Шчыра запрашаем!

Рада “Сябрыны”

Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”

Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.

Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.

Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»

21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча

У нядзелю – 21 сакавіка 2021 года – споўніўся роўна 181 год, як у фальварку Свіраны Віленскай губерні, у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты Казіміра і Канстанцыі Багушэвічаў нарадзіўся і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў рымска-каталіцкім касцёле ў Рукойнях будучы ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг., абаронца пакрыўджаных і бяздольных, адвакат, грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак-Бенядзікт Багушэвіч (ён жа “Мацей Бурачок” і “Сымон Рэўка з-пад Барысава”). Чытаць далей «21 сакавіка віленскія беларусы ўзгадвалі Францішака Багушэвіча»

Скарынаўскія чытанні-2017 у Вільні

У лістападзе ў Вільні праходзілі Скарынаўскія чытанні “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаныя 500-годдзю выдадзенай ў 1517 годзе ў Празе першай друкаванай кнігі нацаркоўнаславянскай мове, набліжанай да тагачаснай жывой русінскай (старой беларускай) мовы. Чытанні сабралі тых, хто цікавіцца супольнай гісторыяй Літвы і Беларусі, гісторыяй кнігі, кніжнай традыцыяй Вялікага Княства Літоўскага і беларускага кнігадрукавання ў прыватнасці. Чытаць далей «Скарынаўскія чытанні-2017 у Вільні»

Дэгустацыя беларускай кухні “Веліч смаку!”

Дэгустацыі беларускай кухні “Веліч смаку!”, першая спроба арганізаваць якую адбылася сёлета 27 красавіка пад дахам Дома нацыянальных згуртаванняў.

Чытаць далей «Дэгустацыя беларускай кухні “Веліч смаку!”»

Скарынаўскія чытанні ў Вільні

18-19 лістапада 2016 г. Беларускі клуб «Сябрына», Інстытут літоўскай мовы і Асацыяцыя беларусістаў Літвы разам з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Віленскім гарадскім самаўпраўленнем правялі Скарынаўскія чытанні «Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаныя 525-годдзю беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны і 500-годдзю першай выдадзенай ім у Празе  друкаванай кніжкі на старой усходнеславянскай (старой беларускай) мове. Чытаць далей «Скарынаўскія чытанні ў Вільні»