
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Віленскі гарадскі беларускі клуб
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем 🐻 (а, мабыць, і не з адным😉), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне ад юных выканаўцаў, а таксама паслухаць сапраўдныя харавыя варыянты калядных песень на некалькіх мовах!
❄️ Выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”.
⏰ Пачатак а 12:00.
💶 Уваход: бескаштоўны
📍Адрас: Raugyklos, 25
Шчыра запрашаем адзначыць зімовае сонцастаенне разам з намі!
У суботу – 26 жніўня – пад дахам Дома нацыянальных об’яднанняў адбудзецца Свята мёду і раслін “Медуніца” (Зельная/Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы), пад час якога можна будзе не толькі пачаставацца, але й набыць добрага высокаякаснага мёду, выпіць кубачак настоенай на зёлках гарбаты, пачуць шмат цікавага і карыснага.
Пачатак а 15:00.
Шчыра запрашаем!
12 снежня 2022 г. а 18:00 у Клубе пісьменнікаў (K. Sirvydo g. 6, Vilnius) пройдзе вечар памяці Алеся Разанава.
Клуб “Сябрына” запрашае да ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Францыску Скарыне.
Праграма цыкла мерапрыемстваў “Тут Скарыны дух жыве” Чытаць далей «Тут Скарыны дух жыве»
Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»
25 Сакавіка ў Доме сігнатараў Літвы (Pilies g. 26, Vilnius) адбудзецца Вечар беларускай паэзіі, прысвечаны Дню Незалежнасці Беларусі – Дню Волі.
Пачатак а 18:00.
Больш інфармацыі чытайце тут.
Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 11 верасня 2021 г. а 14:00 – у Доме нацыянальных аб’яднанняў (вул. Раўгіклас, 25, ІІ паверх) адбудзецца прэзентацыя кніжкі беларускай паэтэсы Літвы Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”, падчас якой вершы прагучаць не толькі па-беларуску, але і ў перакладзе іх на літоўскую і польскую мовы (перакладчыкі і выканаўцы сваіх перакладаў Альма Лапінскене і Аляксандар Снежка).
Вершы, якія прагучаць падчас прэзентацыі, тэматычна звязаны з Літвой і яе сталіцай Вільняй.
Чытаць далей «Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”»
Да ўвагі наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 14 жніўня 2021 года – у Святліцы Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, I aukštas) мае адбыцца майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”. Чытаць далей «Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”»