Дзень нацыянальных супольнасцей Літвы – 2019

Яшчэ ў 2002 годзе рашэннем UNESCO 21-га траўня было аб’яўлена  Сусветным днём захавання культур.

У 2013 г. Сэйм Літоўскай Рэспублікі аб’явіў 21 траўня Днём нацыянальных супольнасцей Літвы, падкрэсліваючы імкненне нашай дзяржавы да захавання самабытнасці, разнастайнасці, свабоды і супрацоўніцтва ўсіх пражываючых у ёй народаў. З гэтай нагоды 21 траўня 2019 г. ўжо каторы год запар адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя гэтаму Дню.

Сёлета ўрачыстасці пройдуць 21 траўня ў Віленскай гарадской Ратушы (Didžioji g. 31, Vilnius).

Пачатак а 16:00 гадзіне.
Уваход вольны.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне
+ 370 635 99979 альбо па электроннай пошце: Siabryna@tbn.lt
Шчыра запрашаем!

Арганізатары:
Дом нацыянальных супольнасцей
Рада нацыянальных супольнасцей
Фундатар:
Дэпартамент нацыянальных меншасцей пры Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі