Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”. Праграма.

Яшуны, што прыблізна за 30 км ад Вільні, і іх ваколіцы, маюць даўнюю і цікавую гісторыю.

Першыя згадкі аб гэтых мясцінах адносяцца да ХІV ст. і ўтрымоўваюцца ў крыжацкіх хроніках тае пары. Некалькі стагоддзяў яны належалі аднаму з самых магутных і багатых магнацкіх родаў у Вялікім Княстве Літоўскім – Радзівілам, апошнім наўпроставым прадстаўніком якіх па нясвіжскай мужчынскай лініі і ўладальнікам гэтага маёнтка быў Дамінік Геранім Радзівіл (1786 – 1813 гг.).

У 1811 г. маёнтак набыў будучы стацкі саветнік, маршалак Віленскага павета Ігнацій Балінскі (1756 – 1819 гг.), нашчадкі якога валодалі ім ажно да 18 верасня 1939 г.

Найбольш яскравым прадстаўніком роду Балінскіх быў выпускнік Віленскага ўніверсітэта, пісьменнік, гісторык і бібліяфіл Міхал Балінскі (нарадзіўся ў 1794 г., у маёнтку Цярэспаль непадалёк ад Полацка – памёр у 1864 г., у Вільні, пахаваны ў Яшунах), дзякуючы якому Яшуны пераўтварыліся ў ХІХ ст. ў адзін з цэнтраў польскай культуры Віленскага краю – тут была багатая бібліятэка, сюды часта наведвалася прафесура, вядомыя пісьменнікі і паэты, грамадскія дзеячы.

Пасля ўвядзення ў Віленскі край Чырвонай арміі і ўсталявання на гэтых абшарах савецкай улады маёнтак на вачах стаў мяняцца: мэбля, мастацкія палотны, кнігі, кафля, лямпы, падсвечнікі, іншыя каштоўнасці– усё што мела большую ці меншую вартасць было вынесена альбо знішчана, а сам будынак даведзены ў хуткім часе да такога стану, што нават новая ўлада не захацела размясціцца ў ім – у якасці цэнтра воласці была абрана чыгуначная станцыя.

Але самыя чорныя дні ў гісторыі маёнтка наступілі з прыходам немцаў, якія арганізавалі ў ім  у пачатку верасня 1941 г. гета, сагналі сюды габрэяў, што жылі ў бліжэйшым наваколлі (усяго каля 575 чалавек) і праз тры тыдні расстралялі іх за некалькі кіламетраў ад мястэчка.

Пасля вайны тут месціліся розныя ўстановы і арганізацыі: то Дом культуры, то бальніца, то радзільны дом, то пякарня, то бібліятэка. У шасцідзесятыя гады, пасля ўтварэння ў Яшунах саўгаса, тут знаходзілася яго дырэкцыя.

Спробы аднавіць гэты помнік архітэктуры прадпрымаліся неаднойчы, але кожнага разу далей невялікага касметычнага рамонту справа не пасоўвалася і толькі ў 2015 годзе – пасля доўгай і руплівай рэстаўрацыі – Яшунскі маёнтак зноў паўстаў ва ўсёй сваёй велічы і прыгажосці, зноў стаў месцам прыцягнення неабыякавых да гісторыі і культуры людзей.

Так выглядае Яшунскі маёнтак у нашы дні.

Каб удыхнуць у маёнтак новае жыццё, летам 2016 г. Цэнтр культуры Салечніцкага раённага самакіравання, у распараджэнні якога ён і знаходзіцца, сумесна з Літоўскай нацыянальнай філармоніяй, запусцілі праект пад красамоўнай назвай – Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”, у адпаведнасці з якім кожную нядзелю ліпеня і тры першыя нядзелі ў жніўні вось ужо пяты год запар тут ладзяцца бясплатныя музычныя канцэрты ў выкананні прафесійных калектываў і асобных музыкаў.

У сувязі з тым, што 2020 год з’яўляецца ў пэўным сэнсе юбілейным, мы вырашылі прыняць гэты, пакуль што невялічкі, але знакавы юбілей за кропку адліку і ў будучым старацца даваць гэтыя канцэрты для наведвальнікаў нашае старонкі ў запісе, што, спадзяемся, дапаможа нам не толькі забяспечыць іх, так бы мовіць, віртуальную прысутнасць на канцэртах, але і данесці да іх той дух і тую атмасферу, якія пануюць у маёнтку ў нашы дні.

Да ведама жадаючых самім наведаць гэтыя канцэрты ў Яшунскім маёнтку – адным з найпрыгажэйшых у Літве маёнткаў ХІХ ст. ў стылі позняга класіцызму з рысамі рамантызму – ніжэй падаем праграму фестывалю:

Šalčininkų rajono savivaldybės kultūros centras bei Lietuvos nacionalinė filharmonija kviečia į festivalį „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“ 2020, kuris vyks kiekvieną sekmadienį, nuo liepos 5 d. iki rugpjūčio 16 d. Jašiūnų dvaro sodybos rūmų parke.

Įėjimas nemokamas!

Liepos 5 d., 15.00 val.

„LNSO BRASS“

LNSO BRASS ANSAMBLIS (meno vadovas Marius Balčytis)

Programoje: Karaliaus Henriko VIII-ojo, TylmannoSusato, GeorgoPhilippoTelemanno, George’oGershwino, Giuseppe’s Verdi, Fausto Latėno, Jimo Parkerio kūriniai

***

Liepos 12 d., 15.00 val.

„Lietuvos kamerinis orkestras ir Džeraldas Bidva“

LIETUVOS KAMERINIS ORKESTRAS (meno vadovas SergejKrylov)

Solistas DŽERALDAS BIDVA (smuikas)

Programoje: Edvardo Griego, PhilipoGlasso, Vidmanto Bartulio, Silvijos Miliūnaitės-Bliūdžiuvienės kūriniai

***

Liepos 19 d., 15.00 val.

„LNSO medinių pučiamųjų kvintetas“

LNSO MEDINIŲ PUČIAMŲJŲ KVINTETAS:

GIEDRIUS GELGOTAS (fleita), TOMAS BIELIAUSKAS (obojus), ANDRIUS ŽIŪRA (klarnetas), JULIUS KLIMAVIČIUS (fagotas), ANDRIUS DIRMAUSKAS (valtorna)

Koncertą veda Viktoras Gerulaitis

Programoje: Jacques’oIbert’o, FranzoDanzi, Martyno Bialobžeskio, György’oLigeti, Giedriaus Kuprevičiaus, FerencoFarkaso kūriniai

***

Liepos 26 d., 15.00 val.

„Romantiškas koncertas“

ČIURLIONIO KVARTETAS:

JONAS TANKEVIČIUS (I smuikas), DARIUS DIKŠAITIS (II smuikas), GEDIMINAS DAČINSKAS (altas), GLEB PYŠNIAK (violončelė)

Solistė LINA DAMBRAUSKAITĖ (sopranas)

Programoje: GiacomoPuccini, Franzo Leháro, George’oGershwino, Aleksandro Borodino, Aleksandro Glazunovo, AntonínoDvořáko ir kitų kompozitorių kūriniai

***

Rugpjūčio 2 d., 15.00 val.

„Mozartas ir improvizacijos“

Ansamblis MUSICA HUMANA (meno vadovas Robertas Beinaris)

Solistai:

MOTIEJUS BAZARAS (klavišiniai), MYKOLAS BAZARAS (bosas), BENEDIKTAS BAZARAS (mušamieji)

Programoje: WolfgangoAmadeusoMozarto, Terence’oGreaveso kūriniai

***

Rugpjūčio 9 d., 15.00 val.

„VoytekProniewicz&RoshkoBrothers“

VOYTEK PRONIEWICZ (smuikas, Lenkija)

ADAM ROSZKOWSKI (smuikas, Lenkija)

JAN ROSZKOWSKI (violončelė, Lenkija)

Programoje: Karolio JózefoLipińskio kūriniai

Koncerto rėmėjas: Adomo Mickevičiaus institutas ( InstytutAdamaMickiewicza (IAM))

***

Rugpjūčio 16 d., 15.00 val.

Koncertas „MUZIKA POPIEŽIAUS KELYJE“, skirtas Šv. Popiežiaus Jono Pauliaus II gimimo 100-mečiui

ŠIAULIŲ VALSTYBINIS KAMERINIS CHORAS „POLIFONIJA“

LINAS BALANDIS (meno vadovas ir vyriausiasis dirigentas)

Aktoriai VLADAS BARANAUSKAS ir MIROSLAV ŠEIBAK (skaitovai, koncerto vedėjai)