9 чэрвеня а 13:00 на першым паверсе Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25) мае адбыцца адкрыццё выставы прац Дзмітрыя Яфрэменкава пад назвай “Старая Вільня”.
Дзмітры Яфрэменкаў нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінградзе. Вучыўся ў сярэдняй мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў імя Іагансана. У 1986 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, кафедру керамікі і шкла.
З 1987 да 1988 гг. выкладаў малюнак у педагагічным інстытуце імя Герцэна.
У 1988 г. уступіў у маладзёжную секцыю Саюзу мастакоў РСФСР. Займаўся
выставачнай дзейнасцю.
З 1988 да 1992 гг. – працаваў у мастацкім фондзе Саюзу мастакоў РСФСР.
У 1999 г. – арганізаваў персанальную выставу ў Санкт-Пецярбургу.
З 1992 да 2001 гг. – займаўся творчай дзейнасцю.
У 2003 г. – стварыў на базе ўстановы культуры студыю керамікі, якую пасля і
ўзначальваў да 2015 г.
З 2016 г. жыве і працуе ў Вільні.
На гэтай выставе прадстаўлена серыя малюнкаў пад агульнай назвай «Старая Вільня», выкананых ужо пасля пераезду ў Літву, а таксама некалькі жывапісных прац розных гадоў.