1-2 чэрвеня 2018 г. ў Вільні, у Зале Сенату Віленскага ўніверсітэта (Universiteto g. 3, Vilnius), адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сувязі гісторыі і культуры”, прысвечаная 50-годдзю манаграфіі праф. Антона Антановіча “Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма”.
Канферэнцыя будзе адбывацца пад патранатам рэктара Віленскага ўніверсітэта праф. Артураса Жукаўскаса (Літва) і рэктара Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні праф. Анджэя Трэтына (Польшча).
У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Беларусі, Расіі, Крыма і Татарстана.
Арганізатары канферэнцыі: Філалагічны факультэт Віленскага
ўніверсітэта, Інстытут літоўскай мовы і Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні.
Пачатак у пятніцу, а 10:00.
На наступны дзень, у суботу, мае адбыцца экскурсія: Vilnius – Keturiasdešimt totorių kaimas – Nemėžis – Vilnius.