6 студзеня ў Доме нацыянальных аб’яднанняў Беларускі клуб “Сябрына” правёў калядную вечарыну.
На пачатку вечарыны вучні беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны паказалі беларускую народную калядную гульню і праспявалі калядныя песні.
У святочным канцэрце бралі ўдзел госці з Мінска – ансамбль “Талака” пад кіраўніцтвам загадчыка кафедрай этналогіі і фальклора Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Вячаслава Калацэя.Ансамбль “Талака” – дыпламант міжнародных студэнцкіх фестываляў у Францыі, Літве, Эстоніі, Латвіі, Польшчы.
Хормайстры ансамбля – Таццяна Пладунова і Эвеліна Шчадрына, канцэртмайстры – Вячаслаў Красулін (дуда), Паўлюк Ляшок (ударныя), Алесь Масібут (скрыпка).
Талакоўцы паказалі ўдзельнікам вечарыны беларускую нацыянальную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”, у якую гуляла моладзь у калядны перыяд. Цёплымі апладысментамі падтрымалі гледачы беларускія танцы “Кракавяк”, “Лявоніха” ды інш.
Напрыканцы свята ўдзельнікаў чакаў калядны пачастунак.
Матэрыял з сайта Tautinių bendrijų namai