Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана Беларускім музычна-драматычным гуртком яшчэ ў 1911 годзе, то бок 112 гадоў таму.
Паводле Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага свята, “Уся Вілія ад Антокаля да Закрэтнага лесу была ў агнях… Па рацэ, акружанай з абодвух берагоў дзесяткамі тысяч людзей, плылі параходы, баркі і лодкі, прыбраныя зеленню, светачамі і разнаколернымі ліхтарэнькамі. Над імі ўзвіваліся ўгару іскраўкі (феерверкі), іскрыліся бенгальскія агні…”.
Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!
PS: 27 красавіка а 18.30 запрашаем шаноўнае спадарства далучыцца да pre-party (https://t.me/kropkasuvenir/36) Купалля ў этнакраме “Kropka”!
У суботу – 26 жніўня – пад дахам Дома нацыянальных об’яднанняў адбудзецца Свята мёду і раслін “Медуніца” (Зельная/Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы), пад час якога можна будзе не толькі пачаставацца, але й набыць добрага высокаякаснага мёду, выпіць кубачак настоенай на зёлках гарбаты, пачуць шмат цікавага і карыснага.
Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Да ведама наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 11 верасня 2021 г. а 14:00 – у Доме нацыянальных аб’яднанняў (вул. Раўгіклас, 25, ІІ паверх) адбудзецца прэзентацыя кніжкі беларускай паэтэсы Літвы Ванды Марцінш душ Рэйш “Мора Мары”, падчас якой вершы прагучаць не толькі па-беларуску, але і ў перакладзе іх на літоўскую і польскую мовы (перакладчыкі і выканаўцы сваіх перакладаў Альма Лапінскене і Аляксандар Снежка).
Вершы, якія прагучаць падчас прэзентацыі, тэматычна звязаны з Літвой і яе сталіцай Вільняй.
Да ўвагі наведвальнікаў нашае старонкі паведамляем, што ў суботу – 14 жніўня 2021 года – у Святліцы Дома нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, I aukštas) мае адбыцца майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”. Чытаць далей «Майстар-клас “Сакрэты прыгожай выпечкі ад Кастуся Ларкова”»
5 ліпеня 2021 г. – у панядзелак – пад эгідай міжнароднага фестывалю паэзіі “Poezijos pavasaris 2021“ (“Вясна паэзіі 2021”), які штогод арганізоўваецца Саюзам пісьменнікаў Літвы і Клубам пісьменнікаў, у скверы Мілды на Звярынцы (на рагу вуліц Kęstučio i Liubarto) адбудуцца паэтычныя чытанні пад назвай „Baltarusių poetai grįžta į Žvėryną“ (“Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”). Чытаць далей «5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”»