“Сябрына” запрашае на Купалле 29 чэрвеня!
Збор а 16:00 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.
29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні🔥
Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй (goo.gl/maps/RsqyADaVp4XxL8MEA).
Сёлета вас чакаюць:
🌿выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд” (fb.com/belarusmiracle), “Гоман” (fb.com/homanbel), “Ойра” (fb.com/oira.dance)
🌿пляценне вянкоў,
🌿пошукі папараць-кветкі,
🌿беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік
🌿распальванне вогнішча старадаўнім спосабам
Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана Беларускім музычна-драматычным гуртком яшчэ ў 1911 годзе, то бок 112 гадоў таму.
Паводле Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага свята, “Уся Вілія ад Антокаля да Закрэтнага лесу была ў агнях… Па рацэ, акружанай з абодвух берагоў дзесяткамі тысяч людзей, плылі параходы, баркі і лодкі, прыбраныя зеленню, светачамі і разнаколернымі ліхтарэнькамі. Над імі ўзвіваліся ўгару іскраўкі (феерверкі), іскрыліся бенгальскія агні…”.
Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!
PS: 27 красавіка а 18.30 запрашаем шаноўнае спадарства далучыцца да pre-party (https://t.me/kropkasuvenir/36) Купалля ў этнакраме “Kropka”!
Далучайцеся!
Шчыра запрашаем!
Рада “Сябрыны”