“Сябрына” запрашае на Купалле 29 чэрвеня!

29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле.

Збор а 16:00 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.

29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні🔥

Збор а 16 гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй (goo.gl/maps/RsqyADaVp4XxL8MEA).

Сёлета вас чакаюць:

🌿выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд” (fb.com/belarusmiracle), “Гоман” (fb.com/homanbel), “Ойра” (fb.com/oira.dance)
🌿пляценне вянкоў,
🌿пошукі папараць-кветкі,
🌿беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік
🌿распальванне вогнішча старадаўнім спосабам

Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана Беларускім музычна-драматычным гуртком яшчэ ў 1911 годзе, то бок 112 гадоў таму.

Паводле Янкі Купалы і Змітрака Бядулі, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі гэтага свята, “Уся Вілія ад Антокаля да Закрэтнага лесу была ў агнях… Па рацэ, акружанай з абодвух берагоў дзесяткамі тысяч людзей, плылі параходы, баркі і лодкі, прыбраныя зеленню, светачамі і разнаколернымі ліхтарэнькамі. Над імі ўзвіваліся ўгару іскраўкі (феерверкі), іскрыліся бенгальскія агні…”.

Пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!

PS: 27 красавіка а 18.30 запрашаем шаноўнае спадарства далучыцца да pre-party (https://t.me/kropkasuvenir/36) Купалля ў этнакраме “Kropka”!


Далучайцеся!

Шчыра запрашаем!

Рада “Сябрыны”

Свята мёду і раслін “Медуніца”

У суботу – 26 жніўня – пад дахам Дома нацыянальных об’яднанняў адбудзецца Свята мёду і раслін “Медуніца” (Зельная/Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы), пад час якога можна будзе не толькі пачаставацца, але й набыць добрага высокаякаснага мёду, выпіць кубачак настоенай на зёлках гарбаты, пачуць шмат цікавага і карыснага.

Пачатак а 15:00.

Шчыра запрашаем!

Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”

Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.

Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.

Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»