Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»

Даўно скончылася лета, адгучалі апошнія акорды Фестывалю, але культурнае жыццё ў Яшунскім маёнтку не замерла. Розніца толькі ў тым, што зараз канцэрты адбываюцца не пад адкрытым небам, а ў закрытым памяшканні, то бок пад дахам маёнтка. І яскравым сведчаннем таму канцэрт, які адбыўся ў нядзелю – 20-га верасня 2020 г. – у адпаведнасці з праектам „KITOKS AKORDEONAS 2020: Pasaulio akordeono meno paslaptys“ і які мы прапаноўваем Вашай увазе ў запісе.
Непадалёк ад Вільні праходзіць Фестываль “Музыка ў Яшунскім маёнтку”, у адпаведнасці з якім кожную нядзелю ліпеня і тры першыя нядзелі ў жніўні вось ужо пяты год запар ладзяцца бясплатныя музычныя канцэрты ў выкананні прафесійных калектываў і асобных музыкаў.