
Калі вільготны і пранізьлівы лістападаўскі вецер пачынае гаспадарыць у лябірынтах віленскага Старога гораду, цяжка паверыць, што нехта добраахвотна зьменіць утульнасьць кавярні на вулічны змрок. Але вось ужо каторы год запар дом № 19А на вуліцы Didžioji (Вялікай) становіцца месцам прыцягненьня віленчукоў і гасьцей літоўскай сталіцы. Пад гукі цымбалаў і беларускай песьні тут адбываецца сустрэча зь мінуўшчынай.
Чытаць далей «Тут Скарыны дух жыве…»
З нагоды 500-х угодкаў беларускага першадрукара, гуманіста і асветніка Францішка Скарыны і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мы ў чарговы раз ладзім цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай круглай даце, якія адбудуцца 15-17 лістапада.