
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Віленскі гарадскі беларускі клуб
У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.
Чытаць далей «БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”»Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем 🐻 (а, мабыць, і не з адным😉), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне ад юных выканаўцаў, а таксама паслухаць сапраўдныя харавыя варыянты калядных песень на некалькіх мовах!
❄️ Выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”.
⏰ Пачатак а 12:00.
💶 Уваход: бескаштоўны
📍Адрас: Raugyklos, 25
Шчыра запрашаем адзначыць зімовае сонцастаенне разам з намі!
У суботу – 26 жніўня – пад дахам Дома нацыянальных об’яднанняў адбудзецца Свята мёду і раслін “Медуніца” (Зельная/Мядовы, Яблычны і Арэхавы Спасы), пад час якога можна будзе не толькі пачаставацца, але й набыць добрага высокаякаснага мёду, выпіць кубачак настоенай на зёлках гарбаты, пачуць шмат цікавага і карыснага.
Пачатак а 15:00.
Шчыра запрашаем!
Прапануем вашай увазе праслухаць уступ да заключнага канцэрта VII фестывалю „MUZIKA JAŠIŪNŲ DVARE“, падчас якога, у ліку іншых, была згадана і “Сябрына”, і першы твор, які прагучаў адразу ж за ўступам.
Аўтар запісу – рэдактар і вядучы радыёперадачы “Тутэйшы час”, член Беларускага клуба “Сябрына” ў Вільні АНДРУСЬ СТАРАВОЙТАЎ.
Чытаць далей «Урывак з запісу “Заключнага канцэрта VII фестывалю “Muzika Jašiūnų dvare”»