17 траўня “Сябрына” завітала ў Дзевянішкі. У адпаведнасці з праектам “Гісторыя ў кухні” (“Istorija virtuvėje“), у Дзевянішскай вучэльні тэхналогій і бізнеса (Dieveniškių technologijų ir verslo mokykloje) адбылася першая ў гісторыі клуба сустрэча прадстаўнікоў “Сябрыны” – Галіны Бартасевіч, Алены Даўкшавічэне, Кацярыны Слаўта і Кастуся Ларкова (завочна) – з вучнямі і настаўнікамі гэтай вучэльні, падчас якой нашы прадстаўнікі не толькі прадэманстравалі тут сваё майстэрства, але і азнаёмілі прысутных з тэхналогіяй прыгатавання некаторых страў беларускай кухні (клёцак, сачняў, каўбасак з зяленівам, пірагоў).
Сустрэча прайшла ў шчырай нязмушанай атмасферы і была прысвечана 100-м угодкам абвяшчэння Літоўскай Тарыбай незалежнасці Літвы.
На завяршэнне было выказана пажаданне арганізоўваць такія сустрэчы штогод.