Беларускі клуб “Сябрына” запрашае адзначыць Калядкі падчас зімовага сонцастаяння!

Каляды, вядома, традыцыйна доўжацца ў беларусаў не адзін тыдзень! То ў суботу, 21 снежня, Беларускі клуб “Сябрына” запрашае адзначыць Калядкі падчас зімовага сонцастаяння!

Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем 🐻 (а, мабыць, і не з адным😉), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне ад юных выканаўцаў, а таксама паслухаць сапраўдныя харавыя варыянты калядных песень на некалькіх мовах!

❄️ Выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі”, “Валошкі”, “Ойра”.

⏰ Пачатак а 12:00.
💶 Уваход: бескаштоўны
📍Адрас: Raugyklos, 25

Шчыра запрашаем адзначыць зімовае сонцастаенне разам з намі!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *