БЕЛАРУСКАЕ КУПАЛЛЕ 2025 з “СЯБРЫНАЙ”

У гэтым годзе Беларускі клуб “Сябрына” ў чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі.

Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыса), якая працякае праз горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая “Сябрынай” у 2013 годзе.

Запрашаем Вас далучыцца да святкавання Купалля разам з намі!

Сёлета вас чакаюць:

🌿 выступы спеўнага гурта “Беларускі Цуд”, музычнай капэлы “Ойра”
🌿 пляценне вянкоў
🌿 пошукі папараць-кветкі
🌿 беларускія народныя танцы
🌿 купальскі крупнік
🌿 распальванне вогнішча старадаўнім спосабам

Свята адбудзецца:
🗓 28 чэрвеня 2025 года
⏰ а 17.00
💶 бяскоштны ўдзел
📍за Другім пляжам у Валакампяй

Інфармацыйная падтрымка: грамадская ініцыятыва Будзьма беларусамі!, крама+творчая прастора “KROPKA”

PS: Рэкамендуем сачыць за надвор’ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка🙂

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *