Тут Скарыны дух жыве

Клуб “Сябрына” запрашае да ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Францыску Скарыне.

Праграма цыкла мерапрыемстваў “Тут Скарыны дух жыве”

 

17 лістапада (чацвер)

  • Ускладанне кветак да мемарыяльнай дошкі Францыска Скарыны (Didžioji g. 19A).
    Пачатак а 13:00.
  • Скарынаўскія чытанні “Кніжная традыцыя Вялікага Княства
    Літоўскага”. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
    Пачатак а 14:30.

18 лістапада (пятніца)

  • Адкрыццё выставы прац мастакоў, прысвечаных Віленскаму
    першадрукару Францыску Скарыну і 500-годдзю першай, надрукаванай ім у
    Вялікім Княстве Літоўскім, кніжкі. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
    Пачатак а 13:00.
  • Прэзентацыя кніжкі Сяргея Абламейкі “Нечаканы Скарына”, што
    выйшла ў серыі “Бібліятэка Свабоды” ў 2018 годзе. Дом нацыянальных
    аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
    Пачатак а 15:00.

19 лістапада (субота)

  • Прэзентацыя фільма “Сад Скарыны” Сяргея Харэўскага і
    Аляксандра Матафонава. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
    Пачатак у 13:00.
  • Прэзентацыя другой часткі праекта “Культурны шлях Францыска
    Скарыны (Вільня-Кракаў)”. Дом нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25).
    Пачатак а 12:30.

20 лістапада (нядзеля)

  • Урачыстае набажэнства за спачын душы Францыска Скарыны (Užupio g. 17A). Пачатак а 12:00.