5 ліпеня адбудуцца паэтычныя чытанні “Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”

5 ліпеня 2021 г. – у панядзелак – пад эгідай міжнароднага фестывалю паэзіі “Poezijos pavasaris 2021“ (“Вясна паэзіі 2021”), які штогод арганізоўваецца Саюзам пісьменнікаў Літвы і Клубам пісьменнікаў, у скверы Мілды на Звярынцы (на рагу вуліц Kęstučio i Liubarto) адбудуцца паэтычныя чытанні пад назвай „Baltarusių poetai grįžta į Žvėryną“ (“Беларускія паэты вяртаюцца на Звярынец”).


Удзел у чытаннях маюць узяць:

–          Паэт Антанас Шымкус;

–          Паэтка Ванда Марцінс;

–          Літаратуразнаўца і перакладчыца, д-р Альма Лапінскене;

–          Акцёр Юргіс Дамашавічус;

–          Спявачка Раймонда Янутэнайтэ.

Вядуць праграму Данутэ Якубенене і Вітаўтас Дамашавічус.

Пачатак а 18:00.

Шчыра запрашаем!