Хор “Сябрына” з’явіўся ўвосень 1988 года. Яго арганізаваў і ўзначаліў былы саліст Літоўскай філармоніі Юры Зімніцкі.. Дапамагала яму ў гэтай справе дачка — выкладчыца тагачаснай Літоўскай кансерваторыі (зараз — Акадэмія музыкі і тэатра), канцэртмайстар Таццяна Зімніцкая (па мужу Скарэне).